На месцы выбухаў у Дортмундзе ля аўтобуса футбольнай каманды «Барусія» была знойдзена запіска, аўтар або складальнікі якой бяруць на сябе адказнасць за інцыдэнт.
Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі ў аўторак, 11 красавіка, прадстаўнік пракуратуры. Яна адмовілася раскрываць змест запіскі, заявіўшы, што праваахоўнікі вывучаюць знаходку. У пракуратуры ўдакладнілі, што разглядаюць усе магчымыя версіі, але пакуль нішто не паказвае на тое, што здарэнне варта кваліфікаваць як тэракт. На дадзены момант расследаванне праводзіцца па падазрэнні ў замаху на забойства.
Пры гэтым улады зыходзяць з таго, што гэта была наўмысная атака на каманду «Барусія», заявіў кіраўнік паліцыі Дортмунда Грэгар Ланге.
0
0
0
0
0
0