У аўторак у Дортмундзе павінен быў адбыцца першы матч 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў паміж «Барусіяй» і «Манака». З-за выбуху, які здарыўся ля аўтобуса гаспадароў, калі той выпраўляўся на гульню (усе жывыя, нязначныя пашкоджанні рукі — у абаронцы Марка Бартра), гульня была перанесена на сераду. У горадзе засталіся сотні заўзятараў «Манака», ім на дапамогу прыйшлі абодва клубы.
«Манака» абвясціў, што кампенсуе 80 еўра кожнаму заўзятару, які наведае матч у сераду.
Жыхары Дортмунда адчынілі дзверы сваіх дамоў, запусціўшы хэштэг #bedforawayfans (начлег для гасцявых заўзятараў), акцыю падтрымаў афіцыйны твітар «Барусіі».
Ужо ўвечары ў сацсетках сталі з'яўляцца кранальныя фатаграфіі аб тым, што некаторыя праблемы сучаснага футбола можна вырашаць разам
.