Кіраўніцтва «Манака» прапанавала перанесці правядзенне чвэрцьфінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў супраць дортмундскай «Барусіі» з серады на суботу.

У «Манака» не лічаць правільным правядзенне гульні на наступны дзень пасля выбухаў. Паводле інфармацыі L'Equipe, дырэктар клуба па камунікацыях Бруна Скрапета падаў у УЕФА заяву аб пераносе матчу на суботу. Заяўку павінны разгледзець сёння апоўдні па мясцовым часе.

«Магчыма, не лепшае рашэнне гуляць на наступны дзень пасля інцыдэнту такога маштабу», - сказаў прынц Манака Альбер II.

Нагадаем, што ўчора перад самым пачаткам матча каля аўтобуса «Барусіі» — клуб ехаў з гатэля на матч — адбыліся тры выбухі. Пацярпеў у тым ліку паліцэйскі, які суправаджаў на матацыкле аўтобус. Гульня была адменена.

У ходзе прэс-канферэнцыі прадстаўнікі паліцыі назвалі здарэнне «мэтанакіраваным нападам» на футбольны клуб, справа расследуецца як замах на забойства. Пры гэтым падкрэсліваецца, што ў спецслужбы пакуль няма падстаў лічыць напад тэрактам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?