Арганізатары канцэрта Лявона Вольскага з праграмай «172», які мае адбыцца 8 траўня ў Вільні, абвесцілі апошні тэрмін падачы на бясплатныя візы.

Падаць на бясплатную візу (без консульскага збору) у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску можна да 28 красавіка ўключна. Падача ў візавых цэнтрах — у Мінску, Брэсце, Гродна, Магілёве, Гомелі, Пінску, Баранавічах, Лідзе — скончыцца на два дні раней — 26 красавіка. У візавых цэнтрах паслуга платная, каштуе 20 еўра.

— Апошні сольны выступ Лявона Вольскага ў Беларусі ў памяшканні ўмяшчальнасцю больш за 300 чалавек адбыўся ў снежні 2010 году. З таго часу ўсе заяўкі на канцэрты ў вялікіх залах і шэрагу малых былі адхіленыя. Таму мы вельмі ўдзячныя МЗС Літвы за візавую падтрымку нашага мерапрыемства, — адзначае арганізатар Зміцер Каспяровіч.

Канцэрт Лявона Вольскага адбудзецца 8 траўня ў клубе Vakaris Vilnius. Разам з калектывам музыка прадставіць вялікую праграму «172», якая ахопіць усе перыяды яго творчасці: ад гурту «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка».

Пакрокавая інструкцыя па візах і інфармацыя па квітках на сайце www.turmuz.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0