«Зубр Капітал» паведаміў аб новай угодзе ў рамках фонду Zubr Capital Fund I, піша Myfin.by. Кампанія набыла блакавальны пакет акцый сайта аўтамабільных аб'яў аv.by — «Аўтамалінаўка», злучыўшы яго з аналагічным сайтам а.tut.by — «Аўтааб’явы Тут Бай».

Алег Хусаенаў, гендырэктар інвестыцыйнай кампаніі «Зубр Капітал»

Алег Хусаенаў, гендырэктар інвестыцыйнай кампаніі «Зубр Капітал»

У выніку зліцця двух парталаў аўтааб'яў захаваецца толькі брэнд аv.by. Ён будзе ўзмоцнены камандай і тэхналогіямі а.tut.by.

Уласнікамі новай аб'яднанай кампаніі сталі Zubr Capital Fund I і партнёры, «Тут Бай Медыя» і заснавальнікі аv.by — сям'я Зайцавых.

Гендырэктарам av.by выступае Дзмітрый Гяранін. Ён мае 8-гадовы досвед у расійскіх і міжнародных анлайн-праектах.

Як інфармуе «Зубр Капітал», аўдыторыя av.by на сёння — больш за 360 тысяч унікальных карыстальнікаў у месяц. Пасля аб'яднання з a.tut.by лічба павінна вырасці на 10 працэнтаў.

Каля 60 тысяч чалавек у месяц актыўна карыстаюцца мабільным дадаткам av.by. Паводле ацэнак, тут у выніку зліцця аўдыторыя павялічыцца ў 1,5 разу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0