Раварыст загінуў пад коламі грузавога фургона ў Жабінкаўскім раёне, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

ДТЗ са смяротным зыходам адбылося каля 6 гадзін раніцы на 32-м км аўтадарогі Р7 Камянец—Жабінка—Федзькавічы. Паводле папярэдняй інфармацыі, 28-гадовы жыхар Жабінкі, кіруючы аўтамабілем Iveco TurboDaily, знаходзячыся ў стомленым стане (папярэдне — заснуў за рулём), выехаў на правую па ходу руху абочыну і ўчыніў наезд на раварыста, які рухаўся ў спадарожным кірунку па краі праезнай часткі дарогі. У выніку наезду 25-гадовы жыхар вёскі Рагозна ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

Устаноўлена, што ровар ззаду і спераду быў абсталяваны ліхтарамі і святлоадбівальнымі элементамі, святлоадбівальныя ўстаўкі былі на адзенні веласіпедыста.

Кіроўца грузавога фургона каля ста разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР, а таксама неаднаразова пазбаўляўся права кіравання транспартным сродкам.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0