У горадзе Сан-Фелікс жыхары шпурлялі ў Нікаласа Мадура гародніну, садавіну і нават камяні. Дзяржаўнае ТБ перарвала трансляцыю на гэтым моманце.
Мадура наведаў горад для ўдзелу ў вайсковай урачыстасці.
Венесуэла перажывае перманентны эканамічны крызіс, дэвальвацыі. У той жа час сацыялістычны ўрад сканцэнтраваў уладу ў сваіх руках і кантралюе спецслужбы, армію і СМІ па ўзоры, скапіяваным з Кубы і Беларусі.
Пасля інцыдэнту ў Сан-Феліксе ўлады затрымалі пяцёра маладых людзей.
Усяго ў краіне за ўдзел у несанкцыянаваных выступах затрыманыя сотні чалавек.
0
0
0
0
0
0