Аляксандр Лукашэнка падпісаў пакет дакументаў, якія датычацца развіцця еўразійскай інтэграцыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ён уключае ў сябе дамову аб Мытным кодэксе ЕАЭС, нормы якога накіраваныя на далейшае паглыбленне інтэграцыйных працэсаў і рост аб'ёмаў гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і сусветнай супольнасцю.

Падпісаныя дакументы таксама датычацца міжнароднай дзейнасці, уключаючы пачатак перагавораў аб свабодным гандлі з Іранам, Індыяй, Сінгапурам, Егіптам. Акрамя таго, гэта пытанні адзінага мытнага рэгулявання ў ЕАЭС, каардынацыі транспартнай палітыкі, лічбавага парадку дня, агульных фінансавага і электраэнергетычнага рынкаў, гандлю паслугамі.

У цэлым прыняцце названага пакета дакументаў дасць магчымасць Рэспубліцы Беларусь сістэмна адстойваць свае падыходы па праблемных пытаннях функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0