Меркаванні55

Анатоль Сідарэвіч. Яшчэ раз пра гарадавых у творах Якуба Коласа

Прачытаў на сайце НН тэкст Сяргея Мікулевіча «Акоў паломаных жандар»: што пісалі пра «гарадавых» Янка Купала, Якуб Колас і Багушэвіч». І здзівіўся: чаму ніхто не згадаў хрэстаматыйны верш Якуба Коласа?

А сёння верш Якуба Коласа, а праўдзівей яго апошнія чатыры радкі я ўспомніў з самага ранку — як толькі прачнуўся і прыгадаў аб расправах з удзельнікамі нядаўніх мітынгаў. Вось тыя Коласавы радкі:

Гэта ты, мярзавец,
Ўзбунтаваў народ?
Гэй, гарадавыя!
Даць яму ўпярод!

Гэта радкі з напісанага ў 1908 г. верша «Асадзі назад!». Радкі, згадзіцеся, свежа гучаць і ў 2017 г.

Анатоль Сідарэвіч

 

Якуб Колас. Асадзі назад

 

Асадзі назад

Дрэнна маё жыцце,
Ўсё ідзе не ў лад, 
I крычаць мне ўсюды: 
«Асадзі назад!» 

Божа ты мой мілы! 
Б’юся я, як гад, 
Толькі ж дзе ні ткнуся — 
«Асадзі назад!» 

Помню, я жаніўся, 
Добры быў мой сват. 
К дзеўцы нос паткнулі — 
«Асадзі назад!» 

Дзеўка была важна, 
Ды сусед Кандрат 
Мне нагу падставіў — 
«Асадзі назад!» 

Трапіў раз у горад, 
Быў якраз парад, 
Лезу я наперад — 
«Асадзі назад!» 

У засеках пуста, 
Жыта выбіў град. 
— Дай, старшынька, ссуды. 
— «Асадзі назад!» 

Я з капейкі збіўся, 
Зарабіць я рад. 
— Ці няма работы? 
— «Асадзі назад!» 

Сам я растрапаўся, 
Лезе з плеч халат. 
— Памажэце, людзі! 
— «Асадзі назад!» 

Сына свайго ў людзі 
Вывеў бы Ігнат. 
— Вось мой сын, паночкі! 
— «Асадзі назад!» 

Хлеб прыслалі ў вёску, 
Там галодных шмат. 
Пруся я зь мяшэчкам — 
«Асадзі назад!» 

Галаву я маю: 
Быў бы дэпутат. 
— Цэнзу ты ня маеш, 
«Асадзі назад!» 

Праўда, што таіцца, 
Быў і мой чарод: 
Два разы на жыцці 
Выйшаў я ўпярод. 

Ўзбунтаваў я вёску. 
Ой, быў цяжкі год! 
Прыязджае прыстаў: 
— Выхадзі ўпярод! 

Гэта ты, мярзавец, 
Ўзбунтаваў народ? 
Гэй, гарадавыя! 
Даць яму ўпярод!

1908

 

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад17

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія артысты напружыліся: з Новага года яны не змогуць працаваць як ІП — прыйдзецца аддаваць дзяржаве больш грошай8

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай5

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад17

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць