Грамадства2828

У Салігорску адбылася стыхійная забастоўка ВІДЭА

Убачыўшы разліковыя лісткі з заробкам, мантажнікі з «Беларуськалія» адмовіліся працаваць.

12 красавіка на 1-м рудаўпраўленні ААТ «Беларуськалій» адбыўся стыхійны сход. Работнікі УСП Трэст «Раммантажбуд» адмовіліся выконваць сваю працу, тым самым выказаўшы сваю незадаволенасць зніжэннем аплаты працы, паведамляе сайт Незалежнага прафсаюза гарнякоў (НПГ) belnp.org.

— Учора атрымалі разліковыя лісткі, сёння падыходзяць людзі з пытаннем: што рабіць, — распавядае старшыня НПГ Трэст «Раммантажбуд» Сяргей Баброў, які браў удзел у стыхійным сходзе. — Заробак упаў удвая, я ў сакавіку 2016 года зарабляў 1400 рублёў, сёння — 710. Людзі сёння пачалі абурацца, кажуць: як жыць далей? Атрымалі па 280 рублёў, а трэба выплачваць крэдыты, за што жыць? Такога ніколі не было!

Рабочыя пайшлі да лінейнага кіраўніцтва, каб яны выклікалі кіраўніцтва трэста. У сваю чаргу дырэктар трэста Курбыка В. М. яшчэ больш абурыў работнікаў, заявіўшы, што няма такога падзення заробку, пра якое кажуць людзі:

— З'явілася адчуванне, што адміністрацыя «плавае» ў маніторынгу заробкаў, альбо папросту хавае звесткі, — кажа Сяргей. — Кіраўнік пачаў пагражаць, заяўляючы, што на наша месца прыйдуць іншыя падрадчыкі і ўсе застануцца без працы і ён, у тым ліку.

На думку работнікаў, замест таго, каб паспрабаваць вырашыць праблему, ён толькі пагоршыў яе. Дзве гадзіны размоў — а ў выніку ні да чаго не прыйшлі. У сваю чаргу дзяржаўны прафсаюз, як заўсёды, змаўчаў.

На думку Сяргея Баброва, было відаць, што работнікі засталіся задаволеныя сабой, не рэагавалі на павышаны тон дырэктара:

— Рэальна адчуваю падтрымку нашых працаўнікоў, нягледзячы на тое, што не арганізоўваў нічога, усё атрымалася спантанна. І гэта выдатна, што людзі самаарганізаваліся, у гэтым я бачу толькі станоўчае. Прычына ў відавочным недаглядзе кіраўніцтва, бо праблема ўзнікла не сёння, а яшчэ пачынаючы са студзеня пачалося падзенне заробкаў. Мы хацелі агучыць гэтыя праблемы на сходзе ўчастка РМУ ў сакавіку, але з кіраўніцтва трэста, акрамя начальніка ўчастка, ніхто не прыйшоў. Убачыўшы такое стаўленне, народ устаў і проста сышоў са сходу.

Са слоў Сяргея, работнікам 1-га РУ званілі работнікі з іншых пляцовак, з 2, 3 і 4-га рудаўпраўленняў, якія заявілі і нам, і свайму кіраўніцтву пра падтрымку нашага патрабавання.

Кіраўніцтва прапанавала сабрацца 13 красавіка, выбраўшы асноўных прадстаўнікоў ад працоўнага калектыву, аб чым яны будуць гаварыць, не вядома, улічваючы тую танальнасць, у якой праходзіла сённяшняя гутарка.

Тым больш адразу ж пасля гэтага выпадку работнікі адчулі найстражэйшы кантроль за распарадкам працоўнага часу. Натуральна, будуць лавіць і сачыць, мяркуе актывіст прафсаюзу. Ужо пайшлі ў адрас НПГ абвінавачванні ў падрыхтоўцы гэтай акцыі, вядома ж, лягчэй шукаць вінаватых у сваіх праліках, лічаць актывісты.

У кіраўніцтве «Беларуськалія» ж заяўляюць, што гэта былі наогул не іх работнікі, бо прадпрыемства «Рэммантажбуд» не ўваходзіць у структуру «Беларуськалія», яно было вылучана ў самастойнае прадпрыемства яшчэ ў 2014 годзе. 

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць