У пятніцу 14 красавіка, тэмпература мінімальная ноччу складзе -2.. + 4°С, максімальная днём +5.. + 11°С.

15 красавіка ноччу пераважна па паўднёва-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу з мокрым снегам. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -3.. + 4°С, максімальная днём +4.. + 11°С, па Брэсцкай вобласці яна павысіцца да + 13°С.

16 красавіка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах чакаецца моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 0.. 7°С, па поўначы пры праясненнях яна панізіцца да -3°С; максімальная днём +2.. + 9°С, па паўднёвым усходзе да 12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?