Мэрыя Масквы запатрабавала ад усіх раённых чыноўнікаў правесці праверку па фактах выпраўлення скаргаў жыхароў з дапамогай фоташопа і пастановачных фотаздымкаў. За тры зімы з 2015 па 2017 год выяўлена больш за 7000 выпадкаў «уборкі» снегу і дарог фоташопам. У рэальнасці ж дарогі так і заставаліся заваленымі снегам.
Выявіць факты работ удалосяся з дапамогай партала «Наш горад». Жыхары Масквы накіроўвалі запыты і скаргі, а, атрымліваючы фатаграфіі з прыбранымі дварамі, прымацоўваюць у партале свае — ужо рэальныя — здымкі.
— Колькасць выяўленых фактаў фоташопу і пастановачных фотаздымкаў перавысіла сем тысяч. Усе яны былі абгрунтавана абвергнутыя жыхарамі праз партал «Наш горад». Найбольшая колькасць такіх выпадкаў прыпадае на Усходнюю, Паўночную і Паўднёвую адміністрацыйныя акругі», — распавяла крыніца.
Па ўсіх пералічаных фактах прызначаныя службовыя праверкі. Патрабаванні даць справаздачу за сваіх гора-работнікаў разасланыя ва ўсе раёны расійскай сталіцы.