Нацыянальны банк Беларусі рэалізаваў аблігацыі ў замежнай валюце на $ 100 млн.

У чацвер адбыўся аўкцыён па першасным размяшчэнні аблігацый Нацыянальнага банка, намінаваных у замежнай валюце, у форме аўкцыёну працэнтных ставак на тэрмін 365 дзён. Да яго былі дапушчаныя 35 заявак ад 16 удзельнікаў са стаўкамі ад 5,4% да 6,4% гадавых на агульную суму $ 276,4 млн. Прынята рашэнне ўстанавіць фактычны аб'ём размяшчэння ў $ 100 млн, сярэднеўзважаная стаўка склала 5,6% гадавых, задаволена 7 заявак ад 5 удзельнікаў.

Наступны аўкцыён па размяшчэнні валютных аблігацый пройдзе 27 красавіка. Запланаваны аб'ём аперацый — $ 75 млн.

Як паведамлялася, Нацбанк плануе ў II квартале размясціць аблігацыі ў замежнай валюце на $ 450 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?