Генеральная пракуратура Украіны пастанавіла выдаць Беларусі яе грамадзяніна экс-байца батальёна «Тарнада» Данііла Ляшука.

Як інфармуе censor.net, пра гэта ў фэйсбуку паведаміла журналістка Алёна Лунькова.

«Тарнадаўца Маджахеда выдадуць Беларусі. Экстрадыцыю падпісалі. Але спачатку ён адсядзіць (калі адсядзіць) ва Украіне», — напісала яна, апублікаваўшы адпаведнае рашэнне ГПУ.

Згодна з рашэннем Абалонскага райсуда былы баец «Тарнада» Даніла Ляшук (Маджахед) прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Вынесеныя прысуды былым байцам украінскага батальона «Тарнада». Беларус Ляшук атрымаў 10 гадоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?