70 гадоў сёньня спаўняецца аднаму з самых знаных беларускіх кампазытараў

У свой час Ігар Лучанок атрымаў адразу тры кансэрваторскія адукацыі: у Менску, Маскве й Ленінградзе.

Музыка, пэдагог і грамадзкі дзеяч, Ігар Лучанок узначальвае Беларускі саюз кампазытараў ужо больш за дваццаць гадоў.

Многія ягоныя песьні сталіся народнымі: «Алеся», «Жураўлі над Палесьсем Ляцяць», «Полька Беларуская». Багата якія мэлёдыі ўвайшлі ў залаты песенны фонд.

Ігар Міхайлавіч працягвае і сёньня багата пісаць і гастраляваць.

Вялікі канцэрт «Жытнёвы звон», прысьвечаны юбілею кампазытара, пройдзе на сцэне менскай Белдзяржфілярмоніі 24 верасьня.

Паводле ont.by, СТВ


Ігар Лучанок. Фота Андрэя Лянкевіча

Песьняры. «Алеся». (Словы Аркадзя Куляшова, музыка Ігара Лучанка)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0