Delfi.lt
У суботу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы мокры снег. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу -2…+4°С, днём ад + 4°С па поўначы да + 11°С у паўднёвых раёнах краіны.
У Мінску чакаецца кароткачасовы дождж. Раніцай слабы туман. Вецер заходні 5—10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература ноччу 0…+2°С, днём +7…+9°С (адчуваецца, як 2…3°С).
У нядзелю, 16 красавіка, надвор'е будзе вызначаць цыклон, які будзе перамяшчацца праз паўночныя раёны краіны і прынясе на большую частку краіны ападкі (дождж, мокры снег), ноччу і раніцай па поўначы краіны моцныя ападкі, у асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Па паўночнай палове месцамі ўтворыцца непрацяглы снежны полаг да 5 см. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15…20 м/с. Тэмпература ноччу 0…+7°С, па поўначы пры праясненнях да -3°С; днём +1…+ 8°С, па паўднёвым усходзе да +12°С.
У Мінску прагназуецца кароткачасовы дождж, днём з мокрым снегам. Парывісты вецер. Тэмпература ноччу +3…+5°С, днём +4…+6°С (адчуваецца, як 1…2°С).
На наступным тыдні істотнага пацяплення чакаць не даводзіцца, захаваецца халоднае з ападкамі надвор'е.