Нарошчванне аб'ёмаў паставак расійскай нафты ў Беларусь пачынаецца з сённяшняга дня. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».

Падпісаныя індыкатыўны баланс на пастаўку ў Беларусь у 2017 годзе 24 млн т нафты, а таксама графік прапампоўкі нафты на другі квартал гэтага года.

«У першым паўгоддзі расійскі бок паставіць у Беларусь увесь запытаны аб'ём нафты», — адзначылі ў «Белнафтахіме».

У гэтым годзе Расія паставіць Беларусі 24 млн тон нафты: у другім квартале — 6 млн, у трэцім і чацвёртым — па 7, паведаміў напярэдадні афіцыйны прадстаўнік «Транснефці» Ігар Дзёмін.

Як паведамлялася, Беларусь і Расія 13 красавіка падпісалі пакет з чатырох дакументаў у нафтагазавай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0