Устаноўлены графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2017 годзе. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цэнтралізаванае тэставанне пройдзе ў наступныя дні:

— беларуская мова — 12 чэрвеня, панядзелак;

— руская мова — 14 чэрвеня, серада;

— грамадазнаўства — 16 чэрвеня, пятніца;

— матэматыка — 18 чэрвеня, нядзеля;

— біялогія — 20 чэрвеня, аўторак;

— замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 22 чэрвеня, чацвер;

— хімія — 24 чэрвеня, субота;

- фізіка — 26 чэрвеня, панядзелак;

— гісторыя Беларусі — 28 чэрвеня, серада;

- геаграфія — 30 чэрвеня, пятніца;

- сусветная гісторыя (найноўшы час) - 2 ліпеня, нядзеля.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ можна з 30 красавіка па 3 чэрвеня, час працы пунктаў рэгістрацыі - з 9.00 да 19.00, у суботнія дні (13 і 27 мая) - з 9.00 да 18.00. Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні - 11.00. Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 10 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) - з 13 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?