У суботу ў часе ўборкі трыцікале ў Слонімскім раёне мэханізатар урэзаўся на камбайне ў апору лініі электраперадач і ўцёк зь месца здарэньня.

Здарылася гэта ля вёскі Какошыцы. Мэханізатар СВК «Драпава» кіраваў камбайнам «Ліда‑1300». Слуп ён задзеў, калі разварочваўся. Тры населеныя пункты на некалькі гадзін засталіся без электрычнасьці.

У ДАІ пра здарэньне паведамілі з раённых электрасетак. Паводле слоў в.а. начальніка ДАІ Слонімскага РАУС Сяргяе Шэўчыка, мужчыну дагэтуль не знайшлі. Парушальніку пагражае штраф да пяцідзесяці базавых велічыняў або пазбаўленьне волі тэрмінам да двух гадоў.

Паводле: «Вечерний Гродно»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0