Ужо агучаныя фільмы: «Лобстар» Ёргаса Лантымаса, «Час» Эндру Нікала, «Капітан Фантастык» Мэта Роса, «Прысуд» Тоні Голдуіна, «Пустыя хаты» Кім Кі Дука, «Апошні самурай» Эдварда Цвіка, «Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна» Кім Кі Дука, «Бегчы па лязе» Рыдлі Скота.

Ужо агучаныя фільмы: «Лобстар» Ёргаса Лантымаса, «Час» Эндру Нікала, «Капітан Фантастык» Мэта Роса, «Прысуд» Тоні Голдуіна, «Пустыя хаты» Кім Кі Дука, «Апошні самурай» Эдварда Цвіка, «Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна» Кім Кі Дука, «Бегчы па лязе» Рыдлі Скота.

Усё трымаецца выключна на альтруізме. Для Адама і Ташы галоўнае — развівацца самім і развіваць Беларусь.

Апошнія 10 гадоў Адам працаваў у Навукова-даследчым інстытуце транспарту. Урэшце рэшт надакучыла, і ён вырашыў зладзіць перазагрузку — сканцэнтраваўся на агучцы. Таша цяпер у дэкрэтным адпачынку, таму па магчымасці дапамагае мужу ў справе.

«Мы хацелі размаўляць на роднай мове, агучка — адзін са спосабаў паглыбіцца ў асяроддзе. Гэта наш маленькі ўнёсак у справу пашырэння беларускасці. Нам гэта падабаецца, мы адчуваем унутранае задавальненне, — тлумачыць Адам.

— Аднойчы я знайшоў сайт з аўдыёдарожкамі да фільмаў. Там іх было каля дзвюх тысяч — на англійскай, столькі ж — на рускай, адсоткаў на 30 менш — на ўкраінскай. А далей — на літоўскай, балгарскай, французскай, індускай… Здагадайцеся, на якой не было ніводнай?»

Адам і Таша займаюцца толькі агучкай. Голас, запіс, постпрадакшн і рэліз — гэта іх работа. Спачатку бралі тыя тэксты, што ўжо існуюць у сеціве, таму выбар быў не надта багаты. Нядаўна пачалі шчыльна супрацоўнічаць з перакладчыкам Цімафеем Каліноўскім. Менавіта ён пераклаў улюбёны фільм Адама і Ташы «Капітан Фантастык», які яны пасля агучылі.

Адам заўважае, што агучыць фільм не так і проста. Трэба і тэкст выразна ды правільна прачытаць, і эмоцыі перадаць, і пачуцці.

«Асобныя сказы ў дыялогах даводзіцца адаптоўваць пад маўленне, бо часам велізарныя дзеепрыметнікавыя звароты ў арыгінале гучаць як некалькі словаў», — распавядае Адам.

Звычайна агучка аднаго фільма займае каля двух тыдняў.

«Пакуль зваротная сувязь зусім невялікая, нават людзі з нашай суполкі не надта глядзяць, — заўважае Адам. — Але мы разумеем, што для таго, каб нас глядзелі, патрэбная доўгая планамерная праца. Хацелася б развіваць праект і падвышаць уласны узровень.

У той жа Расіі ці Украіне існуе шмат студый і рэліз-суполак, якія перакладаюць і агучваюць фільмы. Адны ствараліся прафесійнымі перакладчыкамі, акцёрамі і гукаінжынерамі. Іншыя выраслі з аматарскіх ініцыятыў і цяпер наступаюць прафесійным на пяткі, канкуруюць з імі і нават робяць агучкі па замове дзяржтэлеканалаў. Беларусі ж у гэтай справе трэба пракладаць свой шлях».

Паглядзець беларускамоўныя фільмы, якія агучылі Таша і Адам, можна ў іх суполцы «УКантакце». Сюды яны выкладаюць усе новыя работы. Тут жа можна адшукаць анонсы кінапаказаў у розных гарадах Беларусі, дзе ўдзельнічаюць гэтыя фільмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?