У адпаведнасці з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі Дзяржаўны сакратарыят Рады бяспекі пачаў праверку баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці 14-га асобнага палка ўрадавай сувязі КДБ.

«Падчас праверкі плануецца ацаніць якасць прафесійнай падрыхтоўкі асабовага складу, стан узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі, адпаведнасць арганізацыйна-штатнай структуры вырашаемых задач», — распавялі Дзяржсакратарыяце.

Праверка правядуць у тры этапы. Спачатку полк прыводзіцца ў поўную баявую гатоўнасць і прыступае да выканання мабiлiзацыйных мерапрыемстваў. На другім этапе камандаваннем часткі будзе ажыццёўлена планаванне прымянення падраздзяленняў палка ў адпаведнасці з атрыманым распараджэннем. Затым падраздзялення палка зробяць марш у названыя раёны, дзе выканаюць вучэбна-баявыя задачы па прызначэнні.

У Радзе бяспекі адзначылі, што такая праверка 14-га асобнага палка ўрадавай сувязі КДБ ажыццяўляецца ўпершыню. Пра яе вынікі будзе паведамлена кіраўніку дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?