У дзень трох васьмёрак — 08.08.2008 — у мінскіх ЗАГСах пабяруцца шлюбам каля 300 параў. Усе маладыя людзі, якія абралі для такога адказнага кроку гэты дзень, перакананыя, што ён абяцае ім доўгае і шчасьлівае жыцьцё.
Як паведамляе агенцтва «Менск‑навіны», у кожным з ЗАГСаў сталіцы першыя пяць параў, што будуць расьпісвацца ва ўрачыстай абстаноўцы, атрымаюць арыгінальны падарунак — пясочнае печыва ў выглядзе васьмёркі, аблітае шакалядам.