Кампанія Disney, якой цяпер належаць усе правы на франшызу «Зорныя войны», пачала пабудову парку забаў на тэму кінематаграфічнай сагі. Мяркуючы па канцэптах, гэта будзе падобна не да Disneyland, а да Westworld — тэрыторыю, дзе ў наведвальнікаў будзе эфект поўнага пагружэння.

disneyparks.disney.go.com

disneyparks.disney.go.com

Пра новы парк забаў кампаніі Disney, які павінен адкрыцца ў 2019 годзе, піша Mashable. Назва ўжо прыдуманая, арыгінальнай яе не назавеш: Star Wars Land. А вось канцэпцыя для Disney новая: ніякіх гульнявых аўтаматаў, роставых лялек і наогул класічных забавак. Наведвальнікі павінны патрапіць у свет «Зорных войнаў» і адчуць сябе так, быццам яны рэальна трапілі ўнутр фільма. Вось невялікі промаролік:

У парку ўжо ёсць свой блог. Вось як там апісваюць канцэпцыю Star Wars Land: «Аддаленае паселішча некалі было ажыўленым скрыжаваннем субсветлавых гандлёвых шляхоў, але цяпер, калі сталі даступныя падарожжы ў гіперпрастору, значэнне яго сышло на нішто. Цяпер яно стала домам для тых, хто не любіць лішняй увагі, квітнеючай гаванню для кантрабандыстаў, ашуканцаў і шукальнікаў прыгод, якія адпраўляюцца ў далёкі космас, не нанесены на карты. Да таго ж гэта зручны прытулак для тых, хто хоча схавацца ад усёпранікальнай увагі Першага Ордэна».

Па словах стваральнікаў, будучы парк у Анахайме, штат Каліфорнія, закліканы ствараць уражанне рэальнасці. Камяні ў ім будуць камянямі, дрэва — дрэвам, а акцёры, якія выконваюць ролі насельнікаў Галактыкі, будуць максімальна рэалістычныя. Тут будуць рынак, прыватныя дамы, заезныя двары, карчмы, а дзе-небудзь у ціхім месцы будзе прыпаркаваны і «Сокал тысячагоддзя», які прывёў сюды Чубака (персанаж «Зорных войнаў»). Магчыма, некаму пашанцуе і ён пасядзіць за яго штурвалам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0