Прыватны праект «113 гарадоў Беларусі» выпусціў сувенірны «Адзін магілёўскі рубель». 

Горад на аверсе ўвасабляюць ратуша, герб места і знакаміты заклік магілёўскага бургамістра Язэпа Левановіча «Пара! Пара!».

 

Гэтыя словы адносяцца да XVII стагоддзя, калі падчас вялікай 13-гадовай вайны паміж маскоўцамі і Рэччу Паспалітай магілёўцы вызвалілі ад акупантаў свой захоплены горад. Сігналам да пачатку паўстання стаў гэты адбіты на манеце вокліч бургамістра — «Пара!». 

За дзень магілёўцы разграмілі маскоўскі гарнізон, і за гэта ўлады вярнулі гораду адабранае магдэбурскае права, а таксама надалі новы — сучасны — герб. 

Сувенірная манета, прысвечаная Магілёву, выпушчаная накладам у 100 адзінак, замовіць яе можна ў вытворцаў — на сайце belmoneta.by

У серыі «113 гарадоў Беларусі» гэта не першая манета — ужо выпушчаныя «рублі» Слуцка, Узды, Клецка ды іншыя. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?