На суботу 9 жніўня аб’яўлена штармавое папярэджаньне.
Чакаецца рэзкае пагаршэньне ўмоў надвор’я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы. У часе навальніц вецер будзе ўзмацняцца парывамі да 15-18 м/с, паведамляе гідрамэтэацэнтар.