У сусветны топ мабільных праграм выйшаў FaceApp — мабільны дадатак, які дазваляе праз фота твару змяняць пол, узрост і нават прыгажосць.
Вось прыкладна так гэта працуе. Вы фатаграфуеце сябе, або абіраеце фота са смартфона і можаце зрабіць цэлы калаж фотаздымкаў.
У бясплатнай версіі дадатку даступныя чатыры віды апрацоўкі — усмешка, прывабнасць, немаўля, стары, дзяўчына і мужчына. Поўная версія каштуе $3.99.
Дадатак, як і ўсе папярэднія, працуе з нейрасеткамі. Гэта адбываецца наступным чынам — FaceApp змяняе асобныя фрагменты выявы, а зыходныя дадзеныя адпраўляюцца на сервер, дзе і адбываецца апрацоўка.
Ну што ж, пратэстуем гэта на беларускіх знакамітасцях! Будзем выкарыстоўваць фільтры — усмешку, змену полу і ўзросту, прывабнасць.
Аляксандр Лукашэнка.
Лідзія Ярмошына.
Нейрасетка дала збой на «гарачым» Міхаілу Мясніковічу.
Аляксандр Глеб.
Ганна Бонд амаль не змянілася, а ў мужчынскім варыянце чымсьці падобна на Крыштыяну Раналду.
Як нейрасетка не імкнулася, а Аляксандр Саладуха прыгожы ў любым выглядзе.
Лявон Вольскі.
Сяргей Міхалок.