Згодна з гадавой справаздачай Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, больш як 42% якога належаць дзяржаве, чыстыя прыбыткі прадпрыемства зменшыліся на 53%, піша газета «Белорусы и рынок». Чысты прыбытак склаў 164,68 млн рублёў у 2016 годзе. Пры гэтым выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла на 8% да 4,5 млрд рублёў, а сабекошт прадукцыі вырас на 16,7%.

Пры гэтым чыстыя прыбыткі «Нафтана» за мінулы год вырасьлі больш як на траціну, але склалі толькі 6,33 млн рублёў пры выручцы ў 4,9 млрд рублёў.

Яшчэ горшая сітуацыя ў «Беларуськалія»: чыстыя прыбыткі склалі ў 2016 годзе толькі 217,2 млн рублёў супраць 1,126 млрд у 2015-м. Выручка ўпала на 20% да 868,4 млн рублёў — цэны на калійныя ўгнаенні на сусветным рынку трымаюцца на мінімальным узроўні.

Таксама ў 5 разоў, да 540 тысяч рублёў, упалі чыстыя прыбыткі ў «Белшыны», нягледзячы на рост выручкі на 15% (да 671,35 млн рублёў).

Лепшая сітуацыя ў БелАЗа: чысты прыбытак вырас у 4 разы да 8 млн рублёў, выручка ад прадукцыі вырасла на 22,6% да 846,6 млн рублёў, сабекошт прадукцыі вырас на 22,6%.

Беларускі металургічны завод упершыню завяршыў год без стратаў, але чысты прыбытак склаў усяго 39 тысяч рублёў. Прыбытак ад прадукцыі склаў 28,2 млн рублёў, пры гэтым у БМЗ за мінулы год «улілі» 240 млн даляраў дзяржаўнай падтрымкі, сёлета «ўвальюць» яшчэ каля 16 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?