Кастрычніцкі раённы суд Улан-Удэ прысудзіў мясцовага жыхара Уладзіміра Хагдаева да трох гадоў умоўнага тэрміну за «заклікі да аддзялення Бураціі» ад Расіі. Пра гэта паведаміў адвакат Хагдаева Віктар Лапердзін.
Хагдаев абвінавачваўся ў тым, што пад псеўданімам Чынгіс Булагадаеў, «маючы асабістыя перакананні, накіраваныя на аб'яднанне мангольскіх народаў у адну дзяржаву», з восені 2014 года па пачатак 2015 гадах апублікаваў у сацсетцы «Укантакце» выяву з цытатай з відэаінтэрв'ю журналісткі Аляксандры Гармажапавай і два каментары.
Акрамя заклікаў да сепаратызму, Хагдаеў таксама быў прызнаны вінаватым у захоўванні без мэты збыту наркатычных сродкаў (частка 2 артыкула 280.1 і частка 2 артыкула 228 КК РФ). Два скруткі з марыхуанай былі выяўленыя ў гаражы Хагдаева пры вобшуку.
Усе абвінавачванні ў свой адрас Хагдаеў адхіляе.