Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Эдуард Дуброў падзяліўся меркаваннем пра прыход міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко і кіраўніка Беларускай тэніснай федэрацыі Аляксандра Шакуціна на трэніроўку каманды, паведамляе Tut.by.

«Я не ведаю, чаго яны дамагаліся і які эфект мела іх сустрэча з тэнісісткамі. Мабыць, хацелі быць бліжэй да спартсменаў. Бачыць сітуацыю, кіраваць ёй і ўздзейнічаць.

Праўда, з-за таго, што прыйшла вельмі вялікая дэлегацыя, трэніровачнага працэсу, лічу, не было — толькі хаджэнне па корце ў цывільнай форме. Туды-сюды. Адрыў ад вытворчасці. Так не робіцца. Працэс становіцца некіравальным, а эфект — адмоўны. Тэніс — гэта такі від спорту, які патрабуе пастаяннай канцэнтрацыі. Вырашылі перайсці на адпрацоўку падачы, каб з карысцю выкарыстаць час», — сказаў Дуброў.

Нагадаем, жаночая зборная Беларусі 22 і 23 красавіка паспрачаецца са швейцаркамі за права згуляць у фінале Кубка Федэрацыі ў свой першы сезон у Сусветнай групе. Матч пройдзе на галоўнай пляцоўцы «Чыжоўка-Арэны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0