Трое грамадзян Кубы спрабавалі незаконна перайсці мяжу пры дапамозе навігатара. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржпамежкамітэта.

Інцыдэнт адбыўся 15 красавіка. «Супрацоўнікі аператыўных падраздзяленняў Лідскага памежнага атрада атрымалі інфармацыю аб тым, што ў Ліду прыбылі трое мігрантаў. Быў арганізаваны комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на яе праверку. Ужо на наступны дзень супрацоўнікі памежнай службы па інфармацыі мясцовага насельніцтва на подступах да дзяржаўнай мяжы затрымалі трох грамадзян Кубы, якія рыхтаваліся да незаконнага перасячэння мяжы. Яны мелі намер трапіць у краіны ЕС для таго, каб палепшыць умовы свайго жыцця», — распавялі ў ДПК.

Характэрным з'яўляецца той факт, што калі раней незаконныя мігранты актыўна выкарыстоўвалі дапамогу правадыроў і памагатых, то цяпер яны рухаюцца да мяжы з ужываннем мабільных праграм, дадзеных спадарожнікавай фотаздымкі і навігацыйных праграм. У цяперашні час супрацоўнікамі аператыўных падраздзяленняў органаў пагранічнай службы ўстаноўленыя маршруты руху, раскрытая ўся схема супрацьпраўнай дзейнасці па незаконным перасячэнні мяжы грамадзянамі Кубы. Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Затрыманыя замежнікі пасля правядзення следчых дзеянняў будуць дэпартаваныя на радзіму.

У бягучым годзе памежнікі выявілі і спынілі чатыры спробы незаконнага перасячэння мяжы мігрантамі з Кубы, усяго было затрымана 14 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0