У Мінску сфарміравана рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенні 22 красавіка суботніка, паведаміла прэс-сакратар Мінгарвыканкама Алена Мохар.
Узначальвае працоўную групу старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. У яе склад уключаны намеснікі старшыні Мінгарвыканкама, кіраўнікі камітэтаў і ўпраўленняў Мінгарвыканкама, адміністрацый раёнаў сталіцы ды інш.
Ствараюцца і раённыя рабочыя групы па падрыхтоўцы і правядзенні суботніка ў раёнах беларускай сталіцы.
Упраўленню гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама, УП «Мінскзеленбуд» даручана падрыхтаваць пералікі аб'ектаў, на якіх будзе арганізавана праца ў дзень суботніка.