19.04.2017 / 11:39

Намеснік старшыні КДБ: Вайскоўцаў змогуць прыцягваць у зону антытэрарыстычных аперацый 16

Намеснік старшыні КДБ Ігар Сергіенка падчас свайго выступу ў Палаце прадстаўнікоў 19 красавіка анансаваў шэраг зменаў, якія маюць унесці ў некаторыя законы па пытаннях барацьбы з тэрарызмам.

Ігар Сергіенка.

Так, заканадаўства плануецца дапоўніць тэрмінам «крытычна важныя аб'екты», пашкоджанне якіх можа прывесці да сур'ёзных наступстваў у арганізацыі жыццядзейнасці населеных пунктаў. Паводле папярэдніх падлікаў, такіх аб'ектаў у Беларусі — 865. 

Таксама ў фармулёўку закона аб антытэрарыстычнай дзейнасці плануецца ўвесці адказнасць за фінасаванне праезду да месца навучання тэрарыстычнай дзейнасці. 

Апроч таго — трохі зменяцца функцыі пагранічнікаў, якія змогуць аказваць дапамогу мытным органам у выяўленні небяспечных рэчываў. 

Плануецца таксама змяніць крытэрыі, па якіх арганізацыя будзе прызнавацца тэрарыстычнай, але ўсе гэтыя крытэрыі не агучваліся.

Яшчэ з істотнага — змены ў заканадаўстве дазволяць прыцягваць узброеныя сілы ў зону правядзення контртэрарыстычнай аперацыі.

Паводле Сергіенкі, змены скіраваныя на папярэджанне тэрарызму і прывядзенне заканадаўства да міжнародных стандартаў. 

Сергіенка пазбег размовы з журналістамі пасля свайго выступу. 

АЯ

0
321-бах / Адказаць
19.04.2017 / 11:53
Маскавiтызм крочыць па Сiнявокай.
0
Sut / Адказаць
19.04.2017 / 12:10
Привлекать армию в борьбу с терроризмом??? Вопрос очень интересный... Во-первых, что не хватает силовых ведомств на это? А во-вторых, кого будут террористами объявлять? Люди, которые в случае чего встанут на защиту Беларуси от оккупации, будет наше руководство записывать в ряды террористов аль нет?
0
?? / Адказаць
19.04.2017 / 12:11
Колькі затрымалі за ўдзел у вайне на Данбасе ў складзе лугандонскіх войскаў, чэкіст? Ці можна лічыць, што гэбэ заадно з расеяй?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру