Грамадства3838

Як будзе выглядаць скульптурная кампазіцыя «Беларусам свету» ля Траецкага ФОТАФАКТ

Новая скульптурная кампазіцыя павінна з'явіцца да 950-годдзя Мінска паблізу Траецкага прадмесця, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў КУП «Мінская спадчына».

Памятны знак будзе ўяўляць сабой кола — адзін з самых старажытных славянскіх знакаў, які ўвасабляе сонца, зямное кола жыцця, вечнасць. Кола выкарыстоўвалася беларусамі ў розных абрадах, святах (Купалле, Каляды), у той жа час гэта самы неабходны інвентар у сялянскай гаспадарцы.

Бронзавую скульптуру дыяметрам прыкладна 3 метры ўсталююць на гранітным валуне з надпісам «Беларусам свету». Вобраз дапоўніць стужка з нацыянальным арнаментам.

— Памятны знак прысвячаецца ўсім беларусам, якія жывуць у розных кутках Зямлі. Аб'ядноўвае ўсіх гэтых людзей любоў да Радзімы, да яе мовы, звычаяў, культуры. У розных краінах яны ствараюць дыяспары, дзе гучыць родная мова, радуюць душу і сэрца песні на «матчынай мове». На розных кантынентах, стаўшы часткай гісторыі розных краін, яны застаюцца беларусамі. Такія імёны, як Ігнат Дамейка, Марк Шагал, Барыс Кіт, вядомыя ўсяму свету, — распавядае адзін з аўтараў кампазіцыі доктар архітэктуры, прафесар Армен Сардараў.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Думаеце, я гэты пашпарт дома не шукала?» Вольга Сямашка пракаментавала сітуацыю з дакументам прыкрыцця свайго мужа10

«Думаеце, я гэты пашпарт дома не шукала?» Вольга Сямашка пракаментавала сітуацыю з дакументам прыкрыцця свайго мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыве Віталь Тысеў — актывіст, якому беларусы сабралі 45 тысяч еўра на тэрміновую аперацыю і ўратавалі ад паралічу6

У Нью-Ёрку ў раку Гудзон упаў верталёт, загінулі шэсць чалавек2

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч8

Падпал у віленскай IKEA летась зладзіў украінскі падлетак. Ён захоўваў на вакзале сумку з выбухоўкай, тэлефонамі і вібратарамі1

Есці ўчарашняе можна ці шкодна? Бульба, рыс і макарона ў халадзільніку2

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?8

Прыёрбанк летась атрымаў амаль шостую частку прыбытку ўсёй беларускай банкаўскай сістэмы2

Трамп прыпыніў увядзенне мытаў пасля таго, як Японія пачала распрадаваць амерыканскія дзяржаблігацыі19

У Санкт-Пецярбургу ў бальнічнай палаце адзін удзельнік вайны ва Украіне страляў у другога2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Думаеце, я гэты пашпарт дома не шукала?» Вольга Сямашка пракаментавала сітуацыю з дакументам прыкрыцця свайго мужа10

«Думаеце, я гэты пашпарт дома не шукала?» Вольга Сямашка пракаментавала сітуацыю з дакументам прыкрыцця свайго мужа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць