20.04.2017 / 06:59

Купальнікі для твару, «лапкі вярблюда» на трусах, размазаныя вусны… Топ самых спрэчных новых beauty-трэндаў што з гэтага падабаецца вам? 9

Якія толькі дзівы часам нам не прапаноўваць паспрабаваць прафесіяналы са сфер, звязаных з прыгажосцю і адзеннем! Пра бровы-пер’е, штучныя вяснушкі і макіяж у выглядзе інтэрнэт-мемаў «НН» ужо пісала. А што яшчэ, нягледзячы на ўсю спрэчнасць, знайшло прыхільнікаў сярод моднікаў і ахвочых да любых навінак?

«Lollipop lips»

Уявіце, што вы толькі што пафарбавалі вусны і адразу ж пачалі смактаць ледзянец. Як скончыце, нешта падобнае да «lollipop lips» у люстэрку якраз і ўбачыце. Але толькі на першы погляд можа падацца, што такі нядбайны, крыху панкаўскі макіяж, прыдуманы візажыстам Вэл Гарланд, лёгка даецца. На самой справе, як і ў іншых рэчах, каб дасягнуць прастаты, давядзецца прыкласці шмат намаганняў, скарыстаўшы ўсе свае здольнасці і мастацкі густ.

Фарбаванне валасоў з дапамогай шкла

Каларыст Чыала Марвісі актыўна ўкараняе ў салонах прыгажосці методыку hand-pressed coloring: спачатку фарба хаатычнымі шырокімі мазкамі наносіцца на шкло, а потым як бы аддрукоўваецца на кучары. У выніку галава даволі хутка застракоча яркімі галаграфічнымі пералівамі.

Больш бляску!

Бліскаўкі модна накладваць не толькі на павекі ці пазногці. Сённяшняя мода заклікае выйсці за рамкі звычайнага і абсыпацца імі з ног да галавы. У прыватнасці, цырульнікі раяць выкарыстоўваць іх, каб замаскіраваць карані, што адраслі на пафарбаваных раней валасах. А з надыходам лета мастакі прапаноўваюць ствараць гламурныя лукі на ягадзіцах: ганаровае званне зоркі пляжа вам забяспечана.

Калготкі напаказ

Усе мы ўжо наглядзеліся на трусы хлопцаў, якія аддаюць перавагу вольнаму, рэперскаму стылю, ды на дзяўчынскія, гаспадыні якіх закахаліся ў джынсы з нізкай пасадкай. Прыйшоў час выглядаючых з-пад штаноў калготак у буйную сетку. Прычым, чым шырэйшай будзе гумка ад калготак і чым больш дзірак на джынсах, тым вы будзеце лічыцца больш модным. Як кажуць, не трэба саромецца!

Ногі ў дзірачку

Наступны трэнд — проста палачка-ратавалачка для кабет, якія хаця б адзін раз сутыкаліся з тым, што калготкі пачыналі «ехаць» у самы нязручны момант: ідзеш ты ўся такая прыгожая, а тут нейкая дзірка сапсуе ўвесь настрой. Супакойцеся ды працягвайце атрымліваць ад сябе асалоду! Аказваецца, калготкі, якія нібыта расстралялі ці, як мінімум, аддалі на разарванне сабакам — гэта модна і актуальна.

Джынсы з маланкай на ягадзіцах

Працягваючы тэму адзення, спынімся на новай мадэлі джынсаў ад знакамітай маркі Levi's. Яна сканструяваная такім чынам, каб расшпільваць замок менавіта ззаду. Нехта ўжо пажартаваў, што такім чынам дызайнеры вырашылі аблегчыць працэс наведвання прыбіральні.

Трусы з «лапкай вярблюда»

Вы, магчыма, будзеце здзіўлены, але побач з вамі могуць жыць жанчыны, якія камплексуюць з-за таго, што іх прамежнасць у цеснаватым адзенні выглядае непрыгожа і нават вульгарна. Знайшліся тыя, хто вырашыў зрабіць на комплексах трэнд: бялізна з падкладкай, якая імітуе «капыт вярблюда», карыстаецца попытам у жанчын, якія марылі пра «дызайнерскую вагіну» ці проста хацелі змяніць яе форму.

Купальнікі для твару

Нехта хавае пад купальнікам неідэальны прэс, а іншыя — свой твар. Купальнікі для твару, ці фэйскіні, прыдумалі кітайскія дызайнеры з мэтай зберагчы скуру суайчыннікаў ад небяспечнага ўздзеяння сонечных промняў. Хутка трэнд разляцеўся па ўсім свеце, і якія толькі маскі зараз не вырабляюць.

КК

2
Леся / Адказаць
20.04.2017 / 07:08
Понравились джинсы. Вот только интересно будет, если молния разойдётся - они ж, заразы, расходятся в самое неподходящее время.
2
Михмих / Адказаць
20.04.2017 / 08:45
А в место вопроса "по чем пиво?" будем спрашивать "по чем ночь?" :))
1
з...лы беларус / Адказаць
20.04.2017 / 09:21
Леся,
калі "разойдутся" - то гэта і ёсьць  "самое подходяшчее время "!!! Купляй і прыходзь у госьці !
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру