Трое белых мужчын загінулі і яшчэ адзін пацярпеў у выніку нападу чарнаскурага ў горадзе Фрэсна, штат Каліфорнія, паведамляе ВВС.

Fresno County Sheriff

Fresno County Sheriff

Коры Алі Мухамед стрэліў па сваіх ахвярах 16 разоў за 90 секунд, паведаміў начальнік мясцовай паліцыі Джэры Даер.

Нападнік крычаў «Алаху акбар!», калі паліцыя арыштоўвала яго.

Улады расцэньваюць гэта як злачынства на глебе расавай нянавісці, а не тэрарыстычны акт. Па словах паліцыянтаў, Мухамед выказваў у сацыяльных сетках антыўрадавыя погляды і пісаў, што ненавідзіць белых. Ён таксама адшукваўся за забойства ахоўніка каля матэля на мінулым тыдні.

«Ён хацеў забіць як мага больш людзей», — сказаў Даер.

Страляніна пачалася каля 10:45 па мясцовым часе каля офіса каталіцкай дабрачыннай арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?