У мінскім цырку падчас выступу з-пад купала сарвалася гімнастка. Пра гэта TUT.BY паведамілі чытачы.
НЗ адбылося падчас выканання гэтага нумара. Фота ўзята з сацсетак, аўтар: Алёна Кобелева
«Без страхоўкі лятала, партнёр не ўтрымаў. Выносілі з манежа на руках…», — паведаміла падрабязнасці чытачка Анастасія.
Па словах дзяўчыны, прадстаўленне працягваецца. У перапынку паміж нумарамі шпрэхталмайстар абвясціў гледачам, што артыстка ў прытомнасці.
Як паведамляецца на сайце цырка, цяпер там ідзе праграма «Шоу гіганцкіх фантанаў. Дзіўны горад». Няшчасны выпадак адбыўся ў час выканання дадзенага нумара.
Відэа: Зміцер Бабровіч
Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.