Міжнародны суд ААН 19 красавіка часткова задаволіў патрабаванне Украіны па ўстанаўленню забеспячальніцкіх мер у дачыненні да Расіі. Пазоў у Міжнародны суд ААН для прыцягнення Расіі да адказнасці «за здзяйсненне актаў тэрарызму і дыскрымінацыі на працягу яе незаконнай агрэсіі супраць Украіны» Украіна падала 16 студзеня гэтага года, піша РБК.

Пазоў быў пададзены ў рамках міжнароднай канвенцыі аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму і міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі. Першыя адкрытыя слуханні прайшлі ў Міжнародным судзе ААН (ICJ) 6 сакавіка. Яны доўжыліся чатыры дні: два дні выступалі ўкраінскія прадстаўнікі, два — расійскія.

Украінскі бок таксама прасіў суд на час разгляду справы прыняць у дачыненні да Расіі «часовыя меры» — увесці судовую забарону на тыя ж дзеянні, супраць якіх Кіеў і падае пазоў, то бок забараніць Расіі матэрыяльна падтрымліваць «ДНР» і «ЛНР», аднавіць кантроль Украіны над мяжой, адмовіцца ад уціску татараў і ўкраінцаў у Крыме.

Рашэнне суда па забяспечвальных (часовых) мерах 19 красавіка абвясціў прэзідэнт Міжнароднага суда ААН Роні Абрагам. Суд, паводле яго слоў, адмовіў Украіне ў патрабаванні ўсталяваць забяспечвальныя меры па Канвенцыі аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму.

Аднак па канвенцыі аб барацьбе з усімі формамі расавай дыскрымінацыі пастанавіў, што забяспечвальныя меры павінны быць уведзеныя. Расія павінна адмовіцца ад накладання абмежаванняў на права крымскіх татараў захаваць іх прадстаўнічыя інстытуты, уключаючы меджліс (забаронены ў Расеі). Расія таксама павінна забяспечыць права этнічных украінцаў на адукацыю, заявіў суддзя. Выносячы рашэнне, суд прыняў пад увагу справаздачы ААН па сітуацыі з правамі чалавека на Украіне, у якіх гаварылася аб знікненні татараў у Крыме і аб забароне на дзейнасць меджліса.

Гэтыя меры, па словах старшынствуючага суддзі, павінны дзейнічаць да вынясення рашэння па пазове.

«Сёння вельмі важны дзень, бо Міжнародны суд ААН прыме першыя захады ў справе, якое Украіна ініцыявала супраць Расіі», — заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы ў сераду ў Chatham House ў Лондане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?