19.04.2017 / 21:41

Улады хочуць змяніць указ аб закінутых вясковых хатах і чакаюць ад людзей прапаноў 32

Чыноўнікі вырашылі адкарэктаваць указ «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці». Указ № 100 «працуе» пяты год і, відаць, недастаткова эфектыўна, піша Tut.by.

фота Сяргея Гудзіліна

«У мэтах усебаковага разгляду актуальных пытанняў практычнага прымянення нарматыўнага прававога акта адбудзецца круглы стол з удзелам шырокага кола зацікаўленых, у тым ліку прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, суддзяў і пракурорскіх работнікаў, паведамляе Нацыянальны прававы партал pravo.by. — У сувязі з гэтым Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі да 26 красавіка 2017 года ажыццяўляецца збор прапаноў і інфармацыі па праблемных пытаннях, звязаных з прымяненнем указа № 100».

І грамадзяне, і суб'екты гаспадарання могуць накіроўваць свае прапановы і заўвагі на старонку зваротнай сувязі. Або пакідаць прапановы на прававым форуме Беларусі, дзе створаная спецыяльная тэма (для каментароў рэгістрацыя на форуме не патрабуецца).

Усе прапановы і заўвагі будуць разгледжаныя ў рамках круглага стала і перададзеныя распрацоўнікам праекта ўказа, паведамляе партал.

Па ўказе № 100 ўладальнікі або спадчыннікі пустуючых дамоў, якія жадаюць калі-небудзь скарыстацца домам, павінны на працягу трох гадоў паведаміць аб сваіх намерах у мясцовыя органы кіравання. Прапісаная паэтапная працэдура пошуку ўладальнікаў і, калі ўладальнік не знойдзены, падрыхтоўкі да зносу (калі вёска, у якой ён размешчаны, не палічыць патрэбным дом аднавіць і выкарыстоўваць).

Паводле даных Камітэта дзяржкантролю, на пачатак 2016-га года па ўсёй краіне было выяўлена 13 608 пустуючых дамоў. Штогод спіс прырастае яшчэ тысячай-другой.

Часцяком важдацца з кінутымі хатамі мясцовыя ўлады не хочуць. Так, дом пусты, суд можа прызнаць яго такім, дом можна знесці. Але нярэдкія выпадкі, калі аб'яўляюцца нашчадкі пасля зносу — і ў мясцовых уладаў пачынаюцца праблемы. Ці добра шукалі уладальнікаў? Ці выканалі ўсе працэдуры?

З іншага боку на мясцовых чыноўнікаў ціснуць вярхі: непрыгожа, калі ў вёсках дзве траціны хат з праваленымі дахамі, імідж усёй краіны ад такіх малюнкаў пакутуе. Відавочна, нешта трэба мяняць на заканадаўчым узроўні. Таму ўлады і чакаюць прапаноў.

0
Inhvar / Адказаць
19.04.2017 / 21:46
А зато 35 хакейных каманд(на бюджэце) гайсаюць за дзяржаўны кошт. Начорта iм тыя хаты?
5
Хрол / Адказаць
19.04.2017 / 21:50
льготников каменногорских переселить
16
Satan / Адказаць
19.04.2017 / 21:52
Мне лень писать, но передайте маю прапанову. Лично прэзидэнту! Кароч. Указ скасаваць, уладальникау не шукаць, тыя хаты каторые плоха разваливаюцца...кароч, памоч им лучшэ разваливацца. А потым арганизовываць туры па разваливанам за дзенежку. Можна в аренду металашукальки турыстам там даваць, хай на чэрдак злазчць, старыя газеты палистаюць, на Ленина пасмотраць... Кароч. Профит!!!
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру