У цэнтры Віцебска ловяць лася, які выйшаў з боку Дзвіны, паведамілі БЕЛТА відавочцы. У абласным упраўленні МНС пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Фота Таццяны Мацвеевай

Фота Таццяны Мацвеевай

«Нам таксама паведамілі аб з'яўленні лася ў Віцебску. Вядома, што жывёла выйшла ў раёне мемарыялу на плошчы Перамогі з ракі і рухалася да цэнтра. Цяпер прадстаўнікі паляўнічай гаспадаркі і камісія аблвыканкама вырашаюць, што рабіць з ласём, таму нашы падраздзяленні часова адклікалі», — растлумачылі ва ўпраўленні МНС.

Паводле апошніх даных, жывёла цяпер знаходзіцца ў лагчыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0