Суд Цэнтральнага раёна Мінска абвясціў негатыўнае рашэнне на пазоў гісторыка Ігара Кузняцова супраць Камуністычнай партыі Беларусі, газэты «Коммунист Беларуси» і ейнага аўтара Андрэя Лазуткіна.

У некалькіх матэрыялах на тэму Курапатаў і сталінскіх рэпрэсіяў Андрэй Лазуткін называў заяўніка «фальсіфікатарам гісторыі, які атрымлівае фінансаванне для ажыццяўлення антыдзяржаўнай дзейнасьці», «палкавым прапагандыстам», якому «сталінскія рэпрэсіі мрояцца ня толькі пад кожным кустом, але і пад кожнай памыйніцай».

Перад падачай іску ў суд Ігар Кузняцоў у пісьмовай форме звяртаўся да адказчыкаў з патрабаваннем зняць гэтую інфармацыю з сайта, а таксама надрукаваць абвяржэнне за дзесяцідзённы тэрмін, але адказу не атрымаў.

«Кампартыя засталася пры ўладзе, — іранічна пакаментаваў рашэнне суда Ігар Кузняцоў. — Буду абскарджваць у судзе вышэйшай інстанцыі».

19 красавіка на выхадзе з суда першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі Георгі Атаманаў выбіў з рук тэлефон у прэс-сакратара Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага, калі той спрабаваў яго сфатаграфаваць. Гарэцкі падаў заяву ў міліцыю, ён бачыць у дзеяньнях Атаманава наўмыснае хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?