20.04.2017 / 11:05

Час збіраць камяні: зборшчык камянёў — самая распаўсюджаная вакансія ў Гарадоцкім раёне 3

Паводле дзяржаўнай службы занятасці Рэспублікі Беларусь, у Гарадоцкім раёне ёсць 306 вольных працоўных месцаў. З гэтых працоўных месцаў самая вялікая патрэба на часовай працы для падборшчыкаў камянёў, якіх зараз патрабуецца 75 для трох арганізацый.

Кепская сітуацыя з рынкам працы вымушае дзяржаўныя службы адносіць да існуючых вакансій такія віды працы, якія раней лічыліся вартымі беспрацоўных і «шэфскай» дапамогі прадпрыемстваў вяскоўцам. Гэтай вясной такой «прафесіяй» стала праца па падборцы камянёў з палеткаў Гарадоцкага раёна. На сёння Гарадоцкай птушкафабрыцы, свінакомплексе «Паўночны» і КУСГП імя Дзімітрава патрабуецца 75 падборшчыкаў камянёў, пры гэтым для КУСГП імя Дзімітрава патрабуецца 55 падборшчыкаў. Патрабаванні да адукацыі мінімальныя — дастаткова базавая адукацыя, а за месяц працы прапануецца заробак ад 265 рублёў. Відавочна, што гэта праца патрэбна толькі да першай касавіцы, якая пачынаецца ў чэрвені.

Зыходзячы з абавязкаў бюджэтных арганізацый паказваць свабоднымі вакансіямі працу па сумяшчальніцтве, то ў Гарадоцкім раёне такіх вольных месцаў найбольшая колькасць у аддзеле адукацыі, спорту і турызму — больш за 30 і менш прапануе аддзел па ідэалогіі, культуры і працы з моладдзю — каля 20. У гэтых арганізацыях маюцца вакансіі пераважна на 0,25—0, 5 стаўкі з базавым заробкам ад 66,25 рублёў да 132,5 рубля за месяц працы.

Самы ж вялікі заробак па існуючых вакансіях прапануе філіял «Віраўлянскі» канцэрна «Дзецкасельскі» для аператара штучнага асемянення жывёл для асобаў з сярэдне спецыяльнай адукацыяй, якія маюць 8 разрад — ад 950 рублёў. Ды і на іншыя вакансіі гэты працадаўца прапануе заробкі вышэйшыя, чым у іншых сельгаспрадпрыемствах Гарадоччыны: аператар машыннага даення — ад 400, жывёлавод — ад 450 руб., трактарыст- машыніст — ад 500. Пры гэтым гэтыя заробкі, у адрозненне ад большасці сельгасарганізацый раёна, выплачваюцца сваечасова.

Варта адзначыць, што абсалютная большасць вакансій прадстаўлена за апошні месяц, нязначная колькасць маецца са студзеня-лютага і толькі дзве вакансіі ад Гарадоцкай інспекцыі па падатках і зборах былі падазены напрыканцы снежня мінулага года.

1
Inhvar / Адказаць
20.04.2017 / 11:40
Пасьля 23 гадоў бальшавiцкiх эканамiчных эксперыментаў ..надыйшоў час зьбiраць камянi. Толькi прыватная уласнасьць(на ўсё) выратуе Беларусь i выцягне яе з крызiснай багны!
3
Снова пора в школу / Адказаць
20.04.2017 / 17:05
Инхвар, как в школе учились. Не в курсе, что в незапамятные времена по территории Беларуси прошёл ледник. Последствия этого вылазят из земли в виде камней по сей день. Из года в год их выбирают в сельхозугодьях. Есть такое понятие -камни растут. Так вот, если бы их из года в год не выбирали, на наших полях были бы сплошные камни. Что бы вы тут вырастили, и что бы ели??? Вам, наверное и не вдамек, что раньше рабочие различных предприятий в порядке шефской помощи делали это ежегодно. Вы либо слишком молоды, либо городской житель, который считает, что булки на деревьях растут. Вот, что оппозиционные издания с людьми делают, думать не надо вовсе. Только годы считать: 21, 22, 23 и т.д.
0
Павал / Адказаць
20.04.2017 / 18:57
Снова пора в школу, нас са школы нiкуды не адпраулялi не на бульбу не на каменне г.Мiнск
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру