Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узмацняе кантроль над Данбасам, паведамляе «Блумберг» са спасылкай на тры крыніцы, блізкія да ўладаў у Маскве. Па дадзеных суразмоўцаў агенцтва, яго стратэгія заключаецца ў намеры цалкам аддзяліць Данбас за кошт паступовай інтэграцыі з Расіяй.
У планы Расіі не ўваходзяць афіцыйныя прызнанне або далучэнне тэрыторый самаабвешчаных рэспублік, распавялі крыніцы агенцтва.
Расія дзейнічае паступова, выкарыстоўваючы ў тым ліку эканамічную блакаду з боку ўкраінскіх актывістаў, а таксама выбудоўваючы ключавыя эканамічныя сувязі з самаабвешчанай рэспублікі.
У матэрыяле адзначаецца, што Пуцін карыстаецца нявызначанасцю пазіцыі ЗША адносна праблем Украіны. Такім чынам Пуцін зводзіць на нішто надзеі на выкананне Мінскіх пагадненняў і хуткую адмену санкцый.
«Зроблены наступны крок да аддзялення Данбаса — у гэтым няма ніякіх сумненняў», — сказаў па тэлефоне дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» Канстанцін Затулін.