20.04.2017 / 12:53

Халоднае паветра і мокры снег: надвор'е на 21—23 красавіка

21 красавіка ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Вецер усходні з пераходам на паўднёва-заходні, заходні парывісты, днём па паўночным захадзе моцны парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 7°С, максімальная днём +4.. + 10°С, па паўднёвым захадзе да +12° С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.

У наступныя двое сутак захаваецца халоднае надвор'е. Надвор'е ў краіне будуць фармаваць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора.

22 красавіка ў многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём па паўночным захадзе з мокрым снегам. На большай частцы тэрыторыі чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +1.. + 6°С, максімальная днём +4.. + 11°С.

23 красавіка ноччу ў асобных раёнах, пераважна па паўночным усходзе і паўднёвым захадзе краіны, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. + 3°С, днём +3.. + 10°С.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру