У новай версіі браўзера Google Chrome з'явіцца функцыя блакавання рэкламы, піша The Wall Street Journal.
Па дадзеных выдання, кампанія разглядае магчымасць працы блакавальніка ў двух рэжымах — адключэння пэўных тыпаў рэкламы і адключэння усёй рэкламы на некаторых сайтах.
Блакавальнік рэкламы, піша WSJ, плануецца ўбудаваць і ў мабільную, і ў дэсктопную версіі браўзэра.
Дадаўшы магчымасць блакавання рэкламы ў свой браўзер, мяркуе выданне, Google хоча знізіць колькасць установак іншых дадаткаў, якія выконваюць гэтую функцыю.
Аб стварэнні версіі Google Chrome з магчымасцю блакавання рэкламы кампанія, па дадзеных выдання, абвесціць «у бліжэйшыя тыдні». У Google каментаваць гэтыя паведамленні пакуль адмовіліся.