20.04.2017 / 17:22

У Беларусі з'явіўся айчынны смартфон з падтрымкай 4G набылі б такі? 24

Беларуская кампанія Venso выпусціла смартфон Venso Isprit U50 з падтрымкай 4G. Пра гэта паведамляецца на сайце кампаніі.

У камплекце будуць ісці дзве зменныя крышкі — зялёная і аранжавая, або сіняя і чорная.

Што ўнутры?

Смартфон абсталяваны 4-ядзерным працэсарам па 1,5 Ггц, аператыўнай памяццю ў 1 Гб, 5-цалевым экранам з памерам 1280x720, 8-мегапіксельнай камерай, дзвюма сім-картамі і акумулятарам на 3000 мАг. Заднія крышкі выкананыя з прагумаванага матэрыялу.

На самім тэлефоне прысутнічаюць тры кнопкі — дзве для рэгулявання гуку і кнопка выключэння. Замест гэтага кампанія прапануе функцыю Smart Wake — кіраванне дадаткамі тэлефона пры дапамозе спецыяльнай каманды на выключаным экране. Сам смартфон працуе на Android 5.1 Lollipop.

Колькі каштуе?

Рэкамендаваная цана — 179 рублёў. У інтэрнэце смартфон можна набыць за 176 рублёў.

Мікіта Недаверкаў

1
Dr. Leper / Адказаць
20.04.2017 / 17:34
НН, ну вы-то точно знаете, что такое ОЕМ производство :) зачем пишете про "отечественный продукт"?
2
БПСМ / Адказаць
20.04.2017 / 17:39
Айчынны смартфон? А што ў ім айчыннага?
2
Maks / Адказаць
20.04.2017 / 17:47
Гучыць і выглядае нядрэнна. Але што ў ім ад "айчыннага"?..
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру