Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад урада канкрэтных дзеянняў у адказ на абмежаванне доступу да рынку ЕС.
Пра гэта ён заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу
«Нас не пускаюць на рынак Еўрасаюза. А мы чаму не адказваем? Чаму не абараняемся? Чаму мы аналагічна ім абсалютна сіметрычна і адэкватна не паказалі каштоўнасць Беларусі? Я чакаю ад урада ў гэтым кірунку канкрэтных дзеянняў», - сказаў ён.