21.04.2017 / 11:18

Прадпрыемствы-гіганты масава звальняюць работнікаў — 2,5 тысячы чалавек за год 4

«Заўтра тваёй краіны» вывучыла гадавыя справаздачы буйных працадаўцаў і параўнала, як змянілася сярэдняспісачная колькасць супрацоўнікаў.

За год восем буйных прадпрыемстваў Беларусі з колькасцю працоўных больш за 4 тысячы чалавек страцілі звыш 2,3 тысячы супрацоўнікаў.

«Нафтан» — мінус 722

На пачатак 2016 года ў штаце аднаго з двух нафтаперапрацоўчых комплексаў Беларусі налічвалася 10 730 чалавек, на канец года — ужо 10 008. За год колькасць працуючых на прадпрыемстве паменшылася на 6,7%.

«Беларуськалій» — мінус 365

За год сярэдняспісачная колькасць аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў калійных угнаенняў паменшылася на 2,1%. Скарачэнне праходзіла на фоне падзення даходаў і прыбытку прадпрыемства. На 31 снежня 2016 года на «Беларуськаліі» працавалі 16 540 чалавек.

БМЗ-кіруючая кампанія холдынгу БМК — мінус 360

На 3,2% стала менш рабочых у адзіным металургічным холдынгу краіны — Беларускай металургічнай кампаніі. Іх колькасць скарацілася з 11 183 чалавек да 10 008 чалавек, але БМК па-ранейшаму ўваходзіць у спіс кампаній-дзесяцітысячнікаў.

«Белшына» — мінус 319

На бабруйскім прадпрыемстве за мінулы год рабочых стала менш на 3%. Сярэдняспісачная колькасць паменшылася з 10 552 да 10 233 чалавек.

«Гродна Азот» — мінус 194

«Гродна Азот», які атрымаў летась чыстую страту амаль у 150 млн. рублёў, скараціў колькасць супрацоўнікаў на 2,5%. Да канца 2015 года на прадпрыемстве, якое з'яўляецца другім па велічыні беларускім вытворцам угнаенняў, было занята 7 749 чалавек. Да канца 2016 года — 7 555.

«БелАЗ-холдынг» — мінус 193

Адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў вялікагрузных аўтамабіляў адносна нядрэнна завяршыў 2016 год, павялічыўшы і даход, і прыбытак. Аднак у рамках рэструктурызацыі колькасць занятых таксама зменшылася. За год сярэдняя колькасць на жодзінскім прадпрыемстве скарацілася на 1,9% — з 10 059 да 9 866 супрацоўнікаў.

Холдынг «Інтэграл» — мінус 134

На 2,5% скараціліся штаты аднаго з найбуйнейшых прадстаўнікоў электроннай галіны Беларусі — холдынгу «Інтэграл». Колькасць працуючых паменшылася з 5 273 да 5 139 чалавек.

МЗКЦ — мінус 43

Нядрэнны год на фоне іншых прадстаўнікоў машынабудаўнічай галіны быў у Менскага завода колавых цягачоў. Тым не менш прадпрыемства таксама трапіла ў спіс суб'ектаў гаспадарання, на якіх адбылося скарачэнне штатаў. Замест 5 281 чалавек да канца 2015 года праз год на МЗКЦ засталося 5 238 чалавек (зніжэнне на 0,8%).

0
Раман / Адказаць
21.04.2017 / 11:33
"Надо всех заставить работать...", "Надо трудоустроить всех тунеядцев...", "Все должны работать..." 
Цьфу, нават перадражніваць агідна.
2
алекс / Адказаць
21.04.2017 / 12:03
Это финиш! Всех поздравляю: мы в том месте, куда не светит солнце! Будем выбираться или осваиваться?)) Выбор делать всем нам.....
3
грамадзянин / Адказаць
21.04.2017 / 12:28
все правильно-толку от них на предприятии нету,  а так-тунеядцы,хоть налог заплатят,хоть какая-то польза государству...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру