Аляксандр Лукашэнка ў пасланні народу і парламенту раскрытыкаваў міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча.
«Адыходзячы ад задачы, ён заявіў: вы ведаеце, мы больш не будзем кантраляваць цэны, мы будзем больш арыентавацца на развіццё канкурэнцыі. Ці можа я дрэнна пачуў ці не зразумеў чагосьці? — абурыўся Лукашэнка. — Паўтараю вам публічна: ваша задача — кантроль за цэнаўтварэннем, як калісьці вы пачалі рабіць на пачатку сваіх першых крокаў на гэтай пасадзе. Не бачу міністра гандлю. Вось-вось».
«І ніякія рэфарматары, і МВФ вам не ўказ. Кантралюйце цэнаўтварэнне, — працягнуў ён. — Мы ад гэтага адышлі і што мы атрымалі? Цэны на цукар выраслі на 25% … А вы кажаце пра нейкую канкурэнцыю: адзін цукраперапрацоўчы завод будзе канкураваць з іншым, трэцім, чацвёртым… і мы атрымаем нейкі эфект. Ілюзія! Таму ваша галоўная задача — і я пакуль на вас разлічваю — цэнаўтварэнне».
Пры гэтым у лютым 2016 года Лукашэнка сказаў Калтовічу: «Рабіце так, каб і дзяржаўны гандаль, і прыватная, замежнікі і свае былі ў роўных умовах».