Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні парламентарыяў па выніках Паслання беларускаму народу і Нацыянальнага сходу.
«Не час сёння спрачацца, абвастрацца, трэба дамаўляцца, таму што ёсць куча праблем, якія перад намі і перад Расіяй стаяць. І мы гэтыя праблемы можам і павінны вырашаць толькі разам, пачынаючы ад абароны і заканчваючы нейкімі там пяццю мільярдамі (крэдыту)», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.