Падчас правядзеньня фэстывалю Be free, які адбудзецца 8—10 жніўня ў Львове, беларускія пагранічнікі ўзмоцняць надгляд у пунктах пропуску на мяжы з Украінай.

Такія меры прымаюцца па просьбе ўкраінскага боку, паведаміў часовы выканаўца абавязкаў начальніка прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігар Шчацінін. Паводле яго слоў, у сваю чаргу ўкраінскія пагранічнікі таксама зробяць больш жорсткім кантроль у пунктах пропуску на сумесным участку мяжы. Дамоўленасьць пра гэта была дасягнутая падчас праведзеных нядаўна двухбаковых кансультацый.

Як зазначыў І. Шчацінін, пільнаму дагляду на прадмет выяўленьня фактаў правозу наркотыкаў, іншых забароненых рэчаў, якіх‑небудзь прадметаў для бойкі, напрыклад бэйсбольных біт, будуць падлягаць грамадзяне, якія перасякаюць мяжу нават па «зялёным» канале. Асаблівая ўвага будзе нададзена групам грамадзян, якія едуць на фэстываль.

Апрача таго, Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі папярэджвае аб магчымых чэргах у пунктах пропуску на мяжы з Украінай у гэтыя выхадныя і рэкамэндуе грамадзянам папярэдне цікавіцца наяўнай сытуацыяй у тым ці іншым месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?